У Брэсце гарэў рэчавы рынак “Стары горад” (фота)

У панядзелак на рынку выходны. На працы былі толькі некаторыя гандляры. Калі б не пажарнікі, згарэў бы ўвесь рынак, кажуць гандляры.

Пажарнікі ніяк не каментуюць здарэнне. Кажуць, патрэбнае разбіральніцтва. Супрацоўнікі рынку падзяліліся. Мужчыны налягаюць на версію пра курэнне. Жанчыны вінавацяць акумулятары. Прадавачка Ірына кажа:

Ірына: "Каб грошы збіралі, мы б з задавальненнем правялі святло. Каб святло было, хай сабе зранку. А гаспадарам рынка галоўнае грошы за арэнду сабраць, шмат. Так што даводзіцца браць акумулятары і самім асвятляць сябе. Хацелі нам арэнду ў разы падняць. Але мы не паддаліся — забаставалі".

Абмяркоўваецца таксама расійскае ноў-хаў: патрэбная пляцоўка выгарае, людзі сыходзяць, і тэрыторыя пераходзіць у належныя рукі. Рэч у тым, што беларускі трыкатаж, які збольшага прадаецца на рынку “Стары горад”, амаль цалкам закупляецца для перапродажу ў Расію. А тамтэйшым гандлярам выгадна працаваць без пасярэднікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі