У Брэсце на міні-кірмашы адбыўся выбух (фота)

Як паведамляе сайт tomin.by, надзвычайнае здарэнне адбылося прыкладна ў 10.40 у гандлёвым кірмашы "Прымежны сэрвіс". Людзі пры выбуху не пацярпелі. Арандатар павільёна ў момант здарэння адлучылася.

Выратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, ліквідавалі пажар усяго за 6 хвілін. Агонь пашкодзіў тавар і ўнутранае аздабленне павільёна.

Прычына пажару высвятляецца. Папярэдняя версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

Фота — tomin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі