Новыя затрыманні за байкотныя акцыі

Як паведаміла прэсавая служба БХД, падчас раздачы байкотных улётак у Брэсце ў міліцыю трапілі актывісты арганізацыі Уладзіслаў Бароўскі і Паліна Шарэнда-Панасюк. Пра гэта распавёў рэгіянальны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Зміцер Шурхай, які бачыў момант затрымання. Кіраваў затрыманнем чалавек у цывільным, сведчыць Шурхай.

Адпушчаны з міліцэйскага пастарунку Андрусь Шарэнда. Увечары пятніцы ў міліцыі адмаўляліся казаць, дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя Уладзімір Катрыч (АГП), Уладзіслаў Бароўскі і Паліна Шарэнда-Панасюк,  паведамілі ў прэсавай службе Брэсцкай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі