У Брэсце запусцяць дызельна-электрычны тралейбус

Пра гэта сказаў у інтэрв'ю газеце “Вечерний Брест” старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў.
 
Патрэба ў такім экзатычным транспарце ўзнікла таму, што запланаваны новы тралейбусны маршрут з мікрараёна “Усход” у левабярэжныя раёны горада перасякае чыгунка. Усталёўваць тралейбусную электрычную лінію над чыгуначнымі пераездамі забаронена нарматывамі, таму распрацавалі гібрыдны тралейбус.

Да перасячэння з чыгункай ён будзе рухацца на электрычнай цязе ад звычайнай лініі, а перад чыгункай яму давядзецца “складваць рогі”. Дзеля сілкавання штатнага электраматора будзе ўключацца дадатковы дызельны рухавік. На такой дызельнай электрастанцыі тралейбус будзе пераадольваць чыгуначны пераезд і шлях да канцавой станцыі новага маршруту “мікрараён Паўднёвы”. Гэта каля кіламетра.

Фота — virtual.brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі