У брэсцкіх банкаматах у суботу закончыліся грошы

Пра адсутнасць грошай у банкаматах і вялікія чэргі паведамляе брэсцкі сайт tomin.by са спасылкай на чытачку.

Пасля праверкі выявілася, што ў цэнтры горада не выдаваў грошы практычна ніводзін банкамат. Людзі стаялі ў чэргах у надзеі, што грошы завязуць. Банкаўскія супрацоўнікі абяцалі гэта пасля абеда. Але каментатары сайта засведчылі, што грошай не было і пад вечар.

Па звестках Еўрарадыё, аналігічная сітуацыя назіралася ўчора і ў Гомелі.

Фота — mixnews.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі