У Брэсце 30 і 31 травеня аб’яўлены “Днём цвярозасці”
Гарадскія ўлады пайшлі на гэта “ў сувязі з завяршэннем навучальнага года і правядзеннем свята “Апошні званок”.
Перастануць прадаваць алкаголь з 12.00 30 траўня. “Сухі закон” адменяць назаўтра аб адзінаццатай гадзіне. Жадаючым выпіць любы, нават слабы алкаголь, у тым ліку піва, належыць ісці “у рэстараны, кавярні і аб’екты грамадскага харчавання, якія прынялі замовы на абслугоўванне ўрачыстых мерапрыемстваў”.