У Брэсце ад рамонту лялечнага тэатра разбураецца суседні дом
Жыхары дома не трывожацца, а вось будаўнікі не выказваюць аптымізму.
Дом па вуліцы Будзённага, 3 — двухпавярховы, яшчэ перадваеннай забудовы. Ён раскалоўся па франтоне, але асабліва вялікія расколіны мае з тыльнага боку. Ззаду дома ідзе рэканструкцыя Лялечнага тэатру. Выкапаны катлаван глыбінёй каля двух метраў. Адзін з будаўнікоў крытычна ацэньвае сітуацыю:
Будаўнік: "Вось гэтую частку будынка Лялечнага тэатра захаваць вырашана. І дом за катлаванам таксама. Але паглядзеўшы на яго цяпер, дык прасцей яго знесці і пабудаваць наноў".
Жыхары з дома не выселеныя. На другім паверсе, дзе патрэскаўся франтон, жывуць людзі. Што праўда, іх суседзі кажуць, быццам тыя рэдка бываюць дома.
На фота www.realbrest.by: Так выглядае Лялечны тэатр падчас рамонту.