У Брэсце адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота)

Моладзь, распавядаючы мінакам пра вязняў сумлення, выйшла на пешаходную вуліцу Савецкую ў 19.00 з партрэтамі зняволеных.

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі, каардынатар БХД па Брэсце Алесь Чаркашын, патрэба ў акцыях, нават такіх малалюдных, як сёння, ёсць. І не істотна, будуць людзі збірацца штодня ці раз на тыдзень. Брэстаўчане павінны ведаць пра сітуацыю ў краіне і лёс тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, лічыць грамадскі актывіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі