У Брэсце бяздомным раздаюць гарачую гарбату і абаграваюць (фота)
Робяць гэта валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Кропкі раздачы гарачай гарбаты працуюць каля дзвюх цэркваў, на ўездзе ў горад з боку Мінску і каля Свята-Сімяонаўскага сабора ў цэнтры. Часткаю бяздомныя падцягваюцца самі, часткаю іх дастаўляюць міліцыянты. Абагрэцца бяздомныя могуць у мікрааўтобусе Чырвонага Крыжа.
Таксама ладзіцца збор цёплых рэчаў, якія размяркоўваюцца сярод бяздомных. Акцыя будзе доўжыцца, пакуль трываюць маразы.