У Брэсце дабудоўваюць турму (фота)
А побач не па прызначэнні выкарыстоўваецца спецыяльны будынак.
У гістарычны будынак па вуліцы Савецкіх Памежнікаў пераедзе турэмная адміністрацыя. Меркавалася, што працы збольшага завершаць да 30 верасня. Да 15 кастрычніка плануць "ухіляць недахопы". На сёння ў памяшканні ўжо завезлі мэблю.
Раней адміністрацыя турмы была ў адным корпусе з вязнямі. Як будуць выкарыстоўвацца вызваленыя памяшканні, супрацоўнікі турмы не тлумачаць.
Дарэчы, побач з цяперашнім турэмным комплексам знаходзіцца былая турма, пабудаваная паводле спецыяльнага англійскага праекта ў мінулым стагоддзі. Цяпер там месціцца швачная фабрыка “Дынама Програм”. Цалкам прыстасаваць турму швачкам не ўдалося і дагэтуль. Яны былі гатовыя вярнуць турму суседзям і выехаць на прыдатныя плошчы. Але гэтую ідэю нават не абмяркоўвалі, а грошы выдаткавалі на турму-новабудоўлю з элементамі рэканструкцыі.
Фота Еўрарадыё