У Брэсце “даўгабуд” пагражае абваліць жылы дом (фота)

Вада ўвесь час падмывае адкрыты фундамент дому № 6 па вуліцы Рабінавай. Праз гэта ён пачынае прасядаць, і, да таго ж, зусім не абаронены ад замярзання. Мясцовыя жыхары хвалююцца за свой дом:

 

"З боку, што прылягае да катлавана, усё ў шчылінах, — распавядае мясцовы жыхар Анатоль Фёдаравіч. — У мяне ў прыбіральні плітка абвалілася, давялося рабіць рамонт. У суседзяў з другога паверху па дзверах пайшоў перакос на 2-5 сантыметраў. А з першага — дык у іх увогуле дзірка ў сцяне была. Фундамент цалкам адкрыты — гэта ж і цепластраты! А ўсім напляваць!"

 

 


 

Даведацца, каму належыць будоўля-прывід н магчыма: на платах без апазнавальных знакаў адсутнічае нават пашпарт аб'екту. 

 

Жыхары шматпавярховіка днямі правялі калектыўны сход ў абарону свайго дома. На ім было прынятае рашэнне накіраваць скаргу ў Пракуратуру вобласці. У заяве — патрабавенне правесці інструментальнае абследванне будынку, а пасля прывесці і дом, і будоўлю ў належны стан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі