У Брэсце дазволілі пікет супраць афіцыйнай жыллёвай палітыкі
Акцыя адзіночная. Яна пройдзе ў суботу, 17 сакавіка, у парку Інтэрнацыяналістаў з 12-й да 13-й гадзіны.
Вось што паведаміў Еўрарадыё заяўнік пікета, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных:
"Цяпер улады праводзяць такую жыллёвую палітыку, што большасць тых, хто мае патрэбу ў жыллі, пазбавіліся магчымасці яго набыць. Супраць такой палітыкі і будзем пратэставаць".
Ніякіх асаблівых умоў правядзення пікету не выстаўлялася, сказаў Лявонцій Чыпурных. Чыноўнікі толькі папрасілі пакінуць пасля сябе парадак.