У Брэсце дзіцячаму танцавальнаму калектыву забаранілі шыць рускія строі

Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Дома культуры чыгуначнікаў, пры якім існуе дзіцячая танцавальная студыя. 

Супрацоўніца: "Не, рускія — катэгарычна нельга. Толькі беларускія. І эскізы павінныя быць беларускія. Калі там ёсць небеларускія элементы… Беларускі там арнамент? Калі чыста беларускі – так, можна. Цяпер нас фінансуе прафсаюз, і гэта ў рамках спонсарскай дапамогі, таму так строга. Не прапусцілі дамовы. Галоўнае, каб строй быў беларускі. Юрысты сказалі, беларускіх сарафанаў быць не можа".

Можна будзе потым пашыць і рускія строі, але на гэта трэба шукаць грошы асобна, патлумачыла супрацоўніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі