У Брэсце фармат “маўклівай акцыі” могуць змяніць

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё жыхар Брэста Віктар, ужо сёння ўвечары непадалёк ад плошчы можна ўбачыць асобна складзеныя турнікеты, якія заўтра міліцыя можа выкарыстаць як агароджу. Таму варта меркаваць, што прыхільнікаў “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” на плошчу Леніна ўсё ж не пусцяць.

Зрэшты, такія захады бяспекі можна патлумачыць яшчэ і тым, што заўтра ў Брэст з нагоды чарговых угодкаў пачатку Вялікай Айчыннай вайны прыедзе Аляксандр Лукашэнка. Таму міліцыя ў любым выпадку не дапусціць непажаданага збору, лічаць Віктар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі