У Брэсце ладзяць заняткі Лятучага ўніверсітэта
Гэта перасоўная пляцоўка для паглыблення гуманітарных ведаў.
Заняткі адбываюцца ў выходныя. На першы раз брэстаўчане “выпісалі” з Мінска кандыдата сацыялагічных навук Таццяну Вадалажскую. Спадарыня Вадалажская патлумачыла:
“Лятучы ўніверсітэт — гэта ініцыятыва, праграма, каб сфармаваць нейкую прастору. Прастору, у якой людзі давучваліся б, падрыхтоўваліся б, каб мець магчымасць абмяркоўваць, прымаць і зрэалізоўваць нейкія рашэнні адносна краіны”.
Спадарыня Вадалажская прапануе тэму “Культура і палітыка”. Гэтай тэмай зацікавіліся каля 20 слухачоў.
У праграме Лятучага ўніверсітэта ёсць яшчэ культуралагічныя, філасофскія тэмы. У Брэсце іх маюць разглядаць увосень.