У Брэсце маёр міліцыі збіў на дарозе школьніцу

Як кажуць відавочцы, здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Карбышава і Будзённага. Каля гэтага скрыжавання знаходзіцца школа №20. Пешаходны пераход каля школы не рэгулюецца светлафорам.

Парталу "Віртуальны Брэст" мясцовыя міліцыянты пацвердзілі, што ў здарэнні ўдзельнічаў маёр міліцыі. Па іх словах, міліцыянт на службовай машыне прытармазіў перад пешаходным пераходам, каб прапусціць людзей. Аднак ён не змог пазбегнуць сутыкнення з дзяўчынкай, якая пераходзіла дарогу.

Паведамляецца, што маёр неадкладна спыніўся, аказаў дапамогу дзяўчынцы і выклікаў ДАІ і "хуткую". Цяпер ідзе праверка здарэння.

Фота — gibdd.perm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі