У Брэсце міліцыянты канфіскавалі 600 л самаробнага алкаголю

65-гадовы брэстаўчанін зарабляў тым, што прадаваў мацаваны "кактэйль", парушаючы тым самым прэзідэнцкі Дэкрэт № 11, паведамляе "Брестская газета".

Падчас ператрусу ў прыватным доме "прадпрымальніка" міліцыя выявіла 100 літраў спірту і 500 літраў віна. На мужчыну склалі два адміністрацыйныя пратаколы, а кустарны алкаголь канфіскавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі