У Брэсце — новыя папярэджанні за Народны сход

Пра гэта паведаміў адзін з сябраў аргкамітэта па правядзенні ў Брэсце Народнага схода, Уладзімір Вуек. Яго зранку шукала міліцыя, каб уручыць позву ў пракуратуру.

“Мне патлумачылі, што гэты сход парушае Закон аб масавых мерапрыемствах, на што я сказаў, што не згодны, бо яно падлягае Закону аб мясцовых сходах грамадзян, а не Закону аб масавых мерапрыемствах”, — сказаў актывіст Еўрарадыё.

У пракуратуры Вуека засцераглі “ад малейшай памылкі”. Таксама пракурор папрасіў пасадзейнічаць у пошуках  двух жанчын-актывістак — Людмілы Дзенісенкі і Зінаіды Міхнюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі