У Брэсце праезд у грамадскім транспарце падаражэе з 3 жніўня
Але да заяўленай планкі рэнтабельнасці яшчэ далёка.
Талончык праезду ў аўтобусе\тралейбусе будзе каштаваць 750 рублёў, паведаміла “Брестская газета”. У кіроўцы талончык пацягне на 850 рублёў. Кошт праезду ў маршрутных таксоўках складзе 1 тысячу 580 рублёў.
Яшчэ да дэвальвацыі беларускага рубля, у студзені, намміністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко казаў, што “транспартнікаў падтрымаў бы кошт квіткоў у 1000 – 1200 рублёў”. Значыць, патэнцыял росту коштаў далёка не вычарпаны.
Нагадаем, што падвышэнне цаны на 50 рублёў ужо адбылося ў Магілёве і Гомелі, напрыканцы тыдня яго чакаюць у сталіцы.