У Брэсце прайшла эка-акцыя "За чысты Мухавец!" (фота)

Са словаў арганізатара мерапрыемства, кіраўніка АРР "Дзедзіч" Змітра Шыманскага, падобныя акцыі яны ладзяць з 2000-га года і плённыя вынікі за гэты час ёсць. 

Шыманскі: "За гэты перыяд мы назіраем, што смецця становіцца меней. Я памятаю, як у 2000-м і 2001-м годзе мы плавалі на катамаранах і проста пакункамі даставалі з вады смецце на Набярэжнай (цэнтральны пляж Брэста — Еўрарадыё). Зараз, канечне, такога няма. У асноўным людзі з антысацыяльнымі паводзінамі вызначаюцца: яны хаваюцца ў гушчарах кустоў, якія яшчэ ёсць на берагах Мухаўца. Смецце збольшага назіраецца толькі там, а на пляжы, дзякуй богу, яго няма. Варта адзначыць, што культура грамадства за гэтыя 10-12 год значна палепшылася".

Тым не менш, як паведамілі самі ўдзельнікі акцыі, за 2 гадзіны былі сабраныя 19 пакункаў смецця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі