У Брэсце прайшлі гонкі робатаў

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд: сем з Беларусі, прычым усе з Брэста і тры з Украіны. На гонкі выводзілі робамабілі, зробленыя з цацачных машын, а таксама спецыяльны створаныя. Заезды правялі на адмыслова падрыхтаванай пляцоўцы ў парку 1 Траўня.

Адметнасць у тым, што гэтыя машыны ў часе гонкі рухаліся самастойна, арыентуючыся на паказанні розных датчыкаў. Людзі імі не кіравалі.

Перамагла ў гэтай концы каманда SRS з Брэста, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі