У Брэсце прайшоў бел-чырвона-белы Першамай

У ёй прынялі ўдзел каля 40 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Справядлівага свету”, а таксама незалежнага прафсаюзнага руху, інфармуе БелаПАН.

Яны прайшлі па вуліцах Савецкай і Пушкінскай у гарадскі парт культуры і адпачынку імя 1 траўня, дзе гарвыканкам ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы. На вопратцы актывістаў былі бела-чырвона-белыя банты, у руках яны неслі белыя і чырвоныя шары, сцяжкі з партыйнай сімволікай. Удзельнікі імправізаванага шэсця раздавалі мінакам віншавальныя паштоўкі, а таксама шары і сцяжкі.

Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі, але ж нікога з яе ўдзельнікаў не затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі