У Брэсце прайшоў прагляд "антывізавых" фільмаў

Цягам адной сустрэчы на офісе "Дзедзіча" былі прадэманстраваныя фільмы "Памежжа" і "Падзеленая сям'я". Абедзве караткаметражкі дэманструюць абсурднасць жыцця ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-літоўскай межы. Візавыя абмежаванні сталі галоўнай перашкодай свабодна бачыцца са сваімі роднымі для герояў фільмаў.

Адна з арганізатарак мерапрыемства, Юля, лічыць узнятую ў стужках праблему не менш актуальнай і для Брэстчыны: “Насамрэч для нас гэта тэма таксама вельмі актуальная. Не гледзячы на тое, што малы памежны рух увялі ў Гродна, у Брэсце нічога падобнага няма. Таму шмат людзей сутыкаюцца з наступнымі складанасцямі: і візы каштуюць дорага, і робяцца яны вельмі доўга. Шмат праблемаў і з польскім консульствам: яны могуць папросту адмовіць чалавеку ці выдаць
візу не на год, а на 3-4 месяцы. Вырашэнне гэтага? Адмена візавага рэжыма – занадта гучна сказана, але хаця б выдаваць візу на 4-5 год, зрабіць яе танней і больш дасяжнай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі