У Брэсце пройдзе Дзень украінскага пісьменства і мовы

Свята заснаваў у час свайго прэзідэнцтва кіраўнік Украіны Леанід Кучма. Ва Украіне яго адзначаюць 9 лістапада — у дзень  ушанавання Нестара-Летапісца.

У Брэсце Дзень украінскага пісьменства і мовы пройдзе 12 лістапада. Пачатак а 15-й гадзіне, уваход вольны. На свяце мае адбыцца выступ творчага калектыву з Львоўшчыны і чытанні рэгіянальных паэтаў.

Дарэчы, украінскае моўнае свята наклалася на чарговы Народны сход: ён прызначаны таксама на 12 лістапада. Праўда, Народны сход мае пачацца раней — а 13-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі