У Брэсце стрыптызёраў будуць браць на сталую працу
Новае стрыптыз-шоу запускаюць у брэсцкім гатэлі “Беларусь”.
Яно мае праходзіць з 21-й гадзіны вечара да 5-й ранку. Дзеля забеспячэння “танцаў на пілоне”, як іначай называюць стрыптыз, клуб “Пілон” пачынае трэнінгі для дзяўчат і юнакоў ад 18-ці гадоў.
Фірма, якая займаецца арганізацыяй эратычных танцаў у Брэсце, зарэгістраваная 10 жніўня сёлета, але ўжо разгарнула бурную дзейнасць. Арганізатары далі абвестку аб наборы ў газету. Яны плануюць аформіць на сталую працу тых маладзёнаў, якія ім будуць пасаваць.