У Брэсце трох сябраў БАЖ адзначылі афіцыйнымі прэміямі
Адным з заснавальнікаў конкурсу сярод журналістаў з’яўляецца абласны выканаўчы камітэт.
Узнагароды былі ўручаныя ў абласным Грамадска-культурным Цэнтры, паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў. На ўрачыстасць запрасілі студэнтаў аддзялення журналістыкі мясцовага ўніверсітэта, школьнікаў. Усяго ў конкурсе было больш за два дзясяткі намінацыяў. Ад недзяржаўных выданняў былі ўзнагароджаныя трое журналістаў.
Дыплом “За ўсебаковае асвятленне культурнага жыцця” атрымала журналістка “Брестского курьера” Любоў Паўлава, намеснік рэдактара “Брестской газеты” Жанна Сідарук была ўзнагароджаная дыпломам “За актыўную журналісцкую пазіцыю”, дыплом “За высокі прафесіяналізм і шматгадовую працу” атрымаў фатограф газеты “Вечерний Брест” Мікалай Чаберкус.