У Брэсце цыганы замест алею прадавалі падфарбаваную ваду
Некалькі жыхароў абласнога цэнтра паквапіліся на танны сланечнікавы алей.
Праўда, пасля высветлілася, што ў пляшках знаходзілася падфарбаваная гарбатаю вада. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Зараз вядзецца пошук махляроў, паведамляе сайт virtual.brest.by