У Брэсце з сёмага паверха выпала і разбілася дзяўчына
Трагічнае здарэнне адбылося 4 верасня. Загінулай было ўсяго 19 гадоў.
З неафіцыйных крыніц стала вядома, што дзяўчына не так даўно вярнулася з адпачынку. Родныя падазравалі, што там нешта адбылося, але казаць пра гэта яна не хацела. Яе вадзілі да псіхолага, але той не змог нічым дапамагчы, і перанакіраваў з гэтай праблемай у цэнтр дапамогі.
Дзяўчына, нібыта, выскачыла з балкона сама ў той момант, калі яе мусілі адвесці ў центр памежных станаў. Асноўная версія, якую разглядае следства, самагубства, паведамляе партал "Віртуальны Брэст".