У Брэсце за апошнія два месяцы скралі два бумеры

23 лютага, на афіцыйнае Свята абаронца Айчыны, ад дома ў мікрараёне “Усход” скралі чорны БМВ, роўна праз месяц ад дома па той самай вуліцы Маскоўскай скралі светла-карычневы БМВ, паведамляе абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

Апошні аўтамабіль быў новы, мінулага года выпуску. Кошт такой машыны можа сягаць за 50 тысяч долараў.

Дарэчы, на Брэстчыне няма ў вышуку аўтамабіляў, якія ўмоўна называюць “айчыннымі”. Крадуць амаль адны “іншамаркі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі