У Брэсце спяюць песні Віктара Цоя
Вялікі трыб’ют-канцэрт прымеркаваны да 50-годдзя легендарнага рок-музыкі.
Для брэсцкіх аматараў Віктара Цоя з нагоды яго юбілею сыграе кавер-бэнд К€ПИТАЛ$. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Уладзіслаў Філіпаў, даніна павагі да музыкі — "класічнае выкананне хітоў "Кіно" без уласнага бачання іх творчасці і эксперыментаў з музыкай".
Філіпаў: “Гэта ўжо другі трыб’ют Віктару Цою і гурту "Кіно" ў горадзе Брэсце (першы праходзіў восенню 2010 года. - Еўрарадыё). Адрознівацца ён будзе тым, што будзе граць толькі адзін гурт – кавер-бэнд К€ПИТАЛ$, і будуць выконвацца песні ў аранжыроўках, максімальна набліжаных да арыгінальных”.
Канцэрт пачнецца 22 чэрвеня ў 18.30 у канцэртнай зале Грамадска-культурнага цэнтра.