У Брэсце згарэлі двое будаўнікоў
21 снежня ўначы на будоўлі па вуліцы Рэспубліканскай адбыўся пажар.
Загарэўся металічны будаўнічы вагончык. Вартаўнік новабудоўлі выклікаў ратавальнікаў, якія патушылі агонь і знайшлі ў вагончыку два абгарэлыя трупы. Гэта былі двое мужчын, супрацоўнікаў арганізацыі “Палессежылбуд”. Мяркуецца, што пажар адбыўся праз перанакальванне печкі, піша “Брестская газета”.
Гэта не першы выпадак сёлета, калі на брэсцкіх будоўлях адбываюцца пажары. Было зарэгістравана 3 узгаранні. Іх прычынай стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі.