У Брытаніі беларуса пасадзілі за махлярства пры гульні на букмекерах
Падчас арышту ў яго на кватэры знайшлі амаль 6000 копій пашпартоў і іншых пасведчанняў асобы.
35-гадовы выхадзец з Беларусі атрымаў тры гады турмы. Брытанскія СМІ паведамляюць, што яго завуць Андрэй Оспяў (Ospiau). Злачынец "зарабіў" каля 80 тысяч фунтаў стэрлінгаў, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы для рэгістрацый на сайтах букмекерскіх кантор і атрымання матэрыяльнай выгады ад бонусных праграм.
У беларуса былі дакументы грамадзянаў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Канады. Атрыманыя ў рамках бонусных праграм сродкі Оспяў пералічваў на банкаўскія рахункі, таксама зарэгістраваныя на падробленыя дакументы з яго "калекцыі".
Факт махлярства раскрыўся, калі адна букмекерская кантора выявіла дзве заяўкі з рознымі пашпартамі, але адной фатаграфіяй.
Дарэчы, гэта першы выпадак, калі кагосьці асудзілі за "бонусхантынг".
Фота — ibtimes.co.uk