У Буда-Кашалёве знайшоўся новы “сродак народнай медыцыны” — марыхуана
Міліцыя знайшла два кілаграмы “траўкі” у доме 32-гадовага мясцовага жыхара.
Даючы тлумачэнні праваахоўнікам, мужчына спаслаўся на хваробу і сказаў, што хацеў лекавацца марыхуанай. Маўляў, наркатычная расліна — гэта сродак народнай медыцыны, таму ён і зрабіў запасы на зіму, піша “Рэспубліка”.
Аднак міліцыянтаў такое тлумачэнне не задаволіла і цяпер яны правяраюць, адкуль “хворы” браў сыравіну і ці не займаецца ён распаўсюдам наркотыкаў.