У Бярозаўскім раёне браканьер параніў рыбавода

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Позна ўвечары 9 ліпеня каля вадаёма, які належыць рыбгасу “Сялец”, невядомы нанёс шматлікія нажавыя раненні майстру аховы рыбгаса. 

Той выжыў і на ранак звярнуўся ў міліцыю. Вядуцца пошукі нападніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі