У цэнтры Варшавы з'явіўся бронетраспарцёр (фота)

Таксама можна пабачыць чэшскі бронетранспарцёр "SKOT" — ён выкарыстоўваўся для задушэння акцый пратэсту. Інфармацыйныя ўлёткі пра падзеі ваеннага становішча раздаюць актывісты, перапранутыя ў міліцыянтаў.

Так удзельнікі акцыі “Маладыя памятаюць” нагадваюць пра падзеі 31-гадовай даўніны. Мерапрыемства на працягу ўсяго 13 снежня праходзіць у польскай сталіцы каля станцыі метро "Цэнтр".

Нагадаем, роўна 31 год таму ў Польшчы было ўведзена ваеннае становішча. Камуністычны рэжым генерала Войцэха Ярузэльскага паспрабаваў такім чынам здушыць ў краіне апазіцыйны рух, узначалены незалежным прафсаюзам “Салідарнасць”. У выніку сутыкненняў з паліцыяй больш за 30 чалавек загінулі ці згінула без вестак. У сённяшняй Польшчы гэтая дата адзначаецца, як Дзень памяці ахвяраў ваеннага становішча. Аднак некаторыя гісторыкі і ўдзельнікі тых падзеяў лічаць, што Ярузэльскі такім чынам выратаваў краіну ад савецкага ўварвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі