У чаканні "канца свету" турысты купляюць квіткі толькі ў адзін бок

Некаторыя турысты вераць, што 21 снежня адбудзецца "Апакаліпсіс", нібыта, прадказаны у календары індзейцаў мая. У выніку, авіяперавозчыкі і тураператары вымушаныя арганізоўваць спецыяльныя акцыі. У наяўнасці апынулася шмат недарагіх і нават танных авіябілетаў, зафіксаваны нізкі попыт па ўсіх накірунках.

Як адзначае УНІАН, самым папулярным у турыстаў цяпер з'яўляецца Гватэмала, дзе знаходзяцца святыні мая. Каля 200 тысяч замежнікаў збіраюцца там сустрэць "канец свету". 100 тысяч чалавек плануюць яго перажыць у Францыі каля гары Бюгараш, адкуль, нібыта, 21 снежня ўсіх жадаючых выратуюць іншапланецяне. Яшчэ адно папулярнае месца ў турыстаў — вёска Сірынс у Турцыі, адкуль, паводле паданняў, узнеслася Маці Божая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі