У часе матчу СКА — “Дынама” пацярпелі тры заўзятары

Пацярпелі двое прыхільнікаў гасцявой каманды і адзін заўзятар СКА, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу пецярбургскага клуба.

У прэс-рэлізе сказана, што прынятыя ўсе неабходныя захады па высвятленні і ўрэгуляванні гэтай сітуацыі. Паводле інфармацыі кіраўніка прэс-службы “Дынама” Івана Караічава, у сувязі з інцыдэнтам мінскі клуб звярнуўся ў дэпартамент бяспекі КХЛ.

Матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж СКА і мінскім “Дынама” адбыўся 23 лістапада ў Пецярбургу і завяршыўся перамогай гаспадароў у авертайме (3:2).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі