У чатырох раёнах Міншчыны высокая верагоднасць падтаплення
Моцную паводку чакаюць у Пухавіцкім, Барысаўскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.
На рэках Міншчыны рост узроўню вады ідзе з сутачнай інтэнсіўнасцю ад 1 да 5 см. Пакуль небяспечных адзнак ён не дасягнуў. Але ў бліжэйшы час адкрыюцца прытокі найбуйнейшых рэк і ўзровень пачне расці.
У абласным упраўленні МНС адзначаюць, што пакуль падрыхтоўка да вясновай паводкі ідзе ў планавым рэжыме, інфармуе БелаПАН.