У чатырох раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў

Такое рашэнне Міністэрства лясной гаспадаркі прыняло па хадайніцтве мясцовых распараджальных органаў: у гэтых раёнах усталявалася моцная спёка. Цяпер там закрытыя лясныя масівы нават для праезду аўтатранспарту, апроч транспарту лясной аховы і ратавальных службаў. Таксама забаронена распальваць вогнішчы ў лясах і на тарфяніках у неабсталяваных месцах. Абмежаванні могуць зняць, калі пачнуцца дажджы.  

У Міністэрстве лясной гаспадаркі адзначаюць, што сёлета пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах значна больш складаная. Летась найвышэйшыя класы пажарнай бяспекі пачалі ўсталёўваць толькі ў канцы ліпеня, а сёлета іх абвясцілі шмат у якіх раёнах у самыя першыя дні лета, паведамляе БЕЛТА.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі