У Чэхіі перадухілілі “тэракт у нарвежскім стылі”

29-гадовага маладога чалавека затрымалі яшчэ 10 жніўня ў горадзе Астрава на паўночным усходзе краіны, перадае ceskenoviny.cz Тое, што ён падпісваецца як нарвежскі тэрарыст, прыцягнула ўвагу паліцыі. За дзень да затрымання праваахоўнікі даведаліся, што чэшскі Брэйвік захоўвае зброю і выбухоўку. На целе ў падазраванага знайшлі дэтанатар, але выбух не адбыўся.

Расследаванне выявіла, што мужчына планаваў маштабны тэракт. У яго кватэры знайшлі вінтоўку, выбухоўку і боепрыпасы, а таксама паліцэйскую форму. Мяркуюць, што ён, як і Брэйвік, хацеў выдаць сябе за паліцыянта.
Дарэчы, прысуд нарвежскаму тэрарысту, у якога знайшоўся прыхільнік у Чэхіі, вынесуць 24 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі