У чэмпіянаце КХЛ мінскія дынамаўцы ў авертайме прайгралі СКА (відэа)
Гульня скончылася з лікам 2:3 на карысць гаспадароў — санкт-пецярбургскага клуба.
У дынамаўцаў шайбы закінулі Шарль Лінгле і Ерэ Каралахці.
Пасля 27 гульняў "Дынама" з 32 ачкамі займае 5-е месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е ў Заходняй канферэнцыі і 20-е ў агульнай табліцы.
Наступны матч мінчукі таксама правядуць у гасцях. 25 лістапада нашыя хакеісты сустракаюцца з чарапавецкай "Северсталлю".
Фота — champ.by