У Чэрвені адкрыюць музей касманаўтыкі (відэа)
Ён размесціцца ў школе №2, якую скончыў касманаўт-беларус Алег Навіцкі.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, Навіцкі будзе галоўным героем музейнай экспазіцыі. Памяшканне для будучага музея ў школе ўжо выбралі. Цяпер ідзе збор дакументаў, фатаграфій. Дапамагчы музею пагадзіліся аднакласнікі, настаўнікі і маці Алега Навіцкага.
Дарэчы, касманаўт узяў з сабой у палёт сцяг роднага горада — як напамін аб радзіме. Гэты экспанат абавязкова зойме цэнтральнае месца на выставе, спадзяюцца ў Чэрвені.
Школьныя настаўнікі кажуць, што пашукаюць першую парту, за якой сядзеў Алег Навіцкі. Наведнікам музея будуць прапаноўваць таксама пасядзець за гэтай партай.
Фота — ctv.by