У чэрвені Аляксандр Лукашэнка можа паляцець у Бразілію
Плануецца, што ён прадставіць Беларусь на канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік.
Канферэнцыя ААН мусіць прайсці ў Рыа-дэ-Жанейра. Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў збяруцца, каб абмеркаваць "рух да ўстойлівага развіцця і замацаваць курс на "зялёную" эканоміку, інфармуе БелаПАН.
На здымку: Падчас візіта ў Бразілію ў 2010 годзе.