У "Чорна-белых вершах" — Сяргей Прылуцкі (відэа)
Новы выпуск праграмы "Чорна-белыя вершы" грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" атрымаўся незвычайным.
У двух роліках фігуруе адзін і той жа чалавек, але ў розных іпастасях — Сяргей Прылуцкі і Сірошка Пістончык. 32-гадовы брэсцкі паэт зараз жыве ў Кіеве. Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моваў.