У "чорны спіс" Еўрасаюза трапяць Мясніковіч, Сямашка і Чыж?

Пра гэта паведамляе афіцыйнае выданне Еўрасаюза EUObserver. Дыпламатычная крыніца ў Брусэлі паведаміла, што новыя імёны ў "чорным спісе" могуць з'явіцца праз некалькі дзён ці тыдняў.

Паведамляецца, быццам ЕС падазрае прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку і кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага ва ўдзеле ў схемах узбагачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, у "чорны спіс" Еўрасаюза могуць трапіць і беларускія алігархі. На думку Брусэля, яны плацяць уладам за магчымасць займацца бізнэсам у Беларусі. Санкцыі могуць закрануць кіраўніка групы кампаній "Трайпл" Юрыя Чыжа, старшыню рады дырэктараў "Амкадора" Аляксандра Шакуціна, кіраўніка фірмы "Тытунь-Інвест" і ўладальніка сеткі гіпермаркетаў "Карона" Паўла Тапузідзіса і кіраўніка кампаніі "Санта-Імпэкс Брэст" Аляксандра Машэнскага.

У Брусэлі кажуць, што пашырэнне спісу адбудзецца, калі беларускія ўлады асудзяць да зняволення праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі