У Цнянцы пад Мінскам абваліўся офісны будынак (фота)

Пра выпадак распавядае партал tut.by, куды звярнуўся супрацоўнік сталічнай кампаніі West-Line, якая гандлюе мэблевай фурнітурай. Абрынуты будынак належыць акурат гэтаму прадпрыемству.

Па словах відавочцы, ва ўжо пастаўленым будынку кампанія вырашыла зрабіць цокальны паверх. Праект быў распрацаваны і зацверджаны. А вось на належным умацаванні падмурка вырашылі эканоміць. У выніку будынак папросту абрынуўся. Гаспадары фірмы вырашылі не выклікаць выратавальнікаў і нават забаранілі супрацоўнікам куды-небудзь тэлефанаваць.

Сам будынак камерсанты абнеслі высокай агароджай з непразрыстай плёнкі, каб не было відаць, што там робіцца. Як паведамляе tut.by, на даху абваленага будынка было відаць працуючых людзей — без спецвопраткі, якой-небудзь страхоўкі і нават элементарных будаўнічых касак.

Прадстаўнікі МНС кажуць, што гаспадары будынка не мусяць іх выклікаць, калі не было ахвяраў. Тым ня менш, выратавальнікі абяцаюць самастойна праверыць, ці не было ў Цнянцы пацярпелых.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі