У дэпутаткі Дзярждумы Расіі выявілі кватэру ў Беларусі
На сайце ніжняй палаты расійскага парламента апублікаваныя дэкларацыі аб прыбытках дэпутатаў Дзяржаўнай думы за мінулы год.
Як піша gazeta.ru, замежнай нерухомасцю валодаюць 26 дэпутатаў ці чальцоў іх сем'яў. Прычым 21 з гэтага ліку — чальцы праўрадавай фракцыі "Адзіная Расія". І маёмасць часцей за ўсё запісаная не на іх, а на кагосьці з блізкіх — жонак, мужоў, непаўналетніх дзяцей.
У дэпутатаў Дзярждумы ёсць маёмасць у Нямеччыне, Іспаніі, ЗША, Швейцарыі, Чарнагорыі, Францыі, Балгарыі, Грузіі, Грэцыі, на Кіпры і нават у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
Адзінай уладальніцай нерухомасці ў Беларусі выявілася дэпутатка ад КПРФ касманаўтка Святлана Савіцкая. Яе муж валодае кватэрай у Беларусі.