У Добрушскім раёне прадавалі пратэрмінаваныя прадукты
Некаторыя з іх трэба было адправіць у сметніцу яшчэ сем месяцаў таму.
Такія вынікі дала праверка Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці. У чатырох з 12 крамаў знайшлі тавары, у якіх выйшаў тэрмін спажывання. Апроч таго, на большасці правераных аб’ектаў былі парушэнні ў маркіроўцы тавараў. На іх не ставілі цану, вагу, дату расфасоўкі ды іншыя неабходныя звесткі.
Усяго ж пасля праверкі ў Добрушскім раёне з продажу знялі 53 наймення тавараў на суму болей чым 2 мільёны рублёў, паведамляе БелаПАН.