У доме ў цэнтры Мінску паламаўся шпіль (відэа)
У кожную хвіліну ён можа зваліцца на галовы мінакоў.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, здарэнне адбылося ў адным з дамоў каля плошчы Перамогі. Небяспечнае месца пакуль не агароджанае.
Прычына разбурэння шпіля невядомая. Будынак, на якім ён стаяў, узведзены ў 50-я гады мінулага стагоддзя і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны.