У дзень школьных выпускных мінскія крамы могуць прадаваць гарэлку
Пры гэтым продаж піва і слабаалкагольных напояў ўвечары 11 чэрвеня будзе забаронены.
Такім чынам, сталічная мэрыя не забараняе прадаваць у крамах моцныя напоі ў той час, пакуль школьнікі адзначаюць выпускныя. Але ж Мінгарвыканкам разаслаў ва ўсе суб’екты гаспадарання рэкамендацыі абмежаваць продаж гарэлкі, лікёрагарэлачных вырабаў, віна, каньяку і шампанскага. Крамы будуць вызначаць, ці варта ім прыслухоўвацца да гэтых рэкамендацыяў.
Абмежаванне будзе дзейнічаць ад 18.00 11 чэрвеня да 8.00 12 чэрвеня, паведамляе kp.by